Свята Вызвалення
72 гады таму горад Хойнікі і Хойніцкі раён былі вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. З таго часу 24 лістапада мы адзначаем Дзень вызвалення, як адно з самых светлых і радасных свят. Кожны з нас адчувае пачуццё глыбокай удзячнасці да франтавікоў, партызан, падпольшчыкаў. Іх мужнасць, любоў да Радзімы, воінскі абавязак былі і застаюцца прыкладам для пераймання. У нашай памяці назаўсёды захаваецца подзвіг герояў, загінуўшых на палях бітваў у імя Вялікай Перамогі.
24 лістапада 2015 г. у 12.00 каля помніка воіна-вызваліцеля адбудзецца мітынг.
Запрашаем усіх прыняць актыўны удзел і ўспомніць аб тых, хто наш край вызваляў, аб тых, хто падараваў нам мірнае неба.