Паважаныя бацькі і вучні Судкоўскай сярэдняй школы!
Прыміце самыя шчырыя і сардэчныя віншаванні з найвялікшым хрысціянскім святам – Пасхай.
Чыстая, узнёслая радасць гэтых святочных дзён прыносіць мір і згоду ў душы вернікаў, напаўняе кожнае імгненне шчасцем і верай у вечную перамогу жыцця. Гэтае свята дапамагае нам ўсвядоміць сваю адказнасць за лёс чалавецтва, напамінае людям пра наша вялікае прызначэнне – зберажэнне і прадаўжэнне жыцця. Пасхальная ўрачыстасць нараджае ў кожным з нас шчымлівае пачуццё пяшчоты да сваіх блізкіх. Сімвалы гэтага свята ствараюць узнёслы настрой і пачуццё ўтульнасці ў нашых дамах, у нашых сям’ях. У гэты дзень, і за святочным сталом, і ў храме, вернікі дораць адзін аднаму самыя шчырыя словы, жадаючы міра і згоды, шчасця і здароўя.
Дарагія сябры, хай гэтыя цудоўныя веснавыя дні стануць для вас і вашых родных па-сапраўднаму святочнымі, а свет вакол вас стане лепшым і прыгажэйшым. Хай узнёслы пасхальны настрой дасць сілы працаваць на карысць роднай Беларусі і дапаможа ва ўсіх справах. Жадаем вам здароўя, шчасця і дабрабыту.
Адміністрацыя Судкоўскай сярэдняй школы.