13 верасня 2017 года Грамадскае аб'яднанне «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя» адзначыла свой чарговы Дзень нараджэння. У гонар яе 27–годдзя ў піянерскай дружынай імя Марата Казея быў праведзены піянерскі збор “Піянерыя! Гучыць ганарліва!”, ўрачысты прыём ў піянеры, ускладанне кветак да помніка воіна-вызваліцеля, гульня "Зарніца". Удзельнікамі гульні сталі вучні 5-7 класаў. Іх чакалі сур’ёзныя заданні. Вучням патрэбна было прадэманстраваць веданне свайго краю, гісторыі піянерскага руху ў конкурсе “Мая радзіма Беларусь”, праявіць кемлівасць у піянерскай эстафеце “Спрытныя, хуткія, моцныя”, "Снайпер", паспрабаваць сябе ў творчым заданні “Піянер -усім прыклад ”, конкурсе плакатаў "З днём нараджэння, БРПА!". Сапраўдным выпрабаваннем на згуртаванасць і адзінства сталі для каманд музычны конкурс. Арганізатарскія і лідарскія здольнасці праявілі капітаны ў конкурсе “Мы гуляем”. З усімі заданнямі ўдзельнікі справіліся на выдатна. Вучні не толькі цікава і весела правялі час, але і папоўнілі свае веды пра гісторыю піянерскага руху.