Рэспубліканская акцыя “Твае першыя фінансы” прайшла ў нашай школе. Вучні 5-ага класа атрымалі кнігі. У сённяшнім свеце дзецям вельмі важна добра вучыцца, многа чытаць і правільна лічыць, і, вядома, вырасці адукаванымі і пісьменнымі людзьмі. А каб быць яшчэ і паспяховымі ў жыцці, не менш важна ўжо з ранніх гадоў разумець, якую карысць могуць прынесці чалавеку веды ў галіне фінансаў. Кніга “Твае першыя фінансы” – пачатковы этап знаёмства са светам фінансаў, грошай і дарослых адносін да іх. Без гэтых базавых ведаў сёння цяжка ўявіць жыццё сучаснага чалавека. Людзі кожны дзень карыстаюцца грашыма, таму ў дзяцей важна сфарміраваць адказныя адносіны да іх. Кніга у займальнай форме раскажа ім пра тое, што такое грашовыя сродкі, банкаўская плацёжная картка, што такое банк, уклад, крэдыт, як правільна распараджацца грашыма, каб не толькі зберагчы іх, але і памножыць.