На працягу шасці дзён з 22 па 27 студзеня у ДУА «Судкоўская сярэдняя школа» праходзіў прадметны тыдзень матэматыкі, інфарматыкі і фізікі (МІФ). Асноўная задача правядзення тыдня «МІФ» – развіццё цікавасці навучэнцаў да прадметаў, а таксама актуалізацыя ведаў школьнікаў. Унікальнасць прадметнага тыдня складаецца ў тым, што ў яе правядзенні прымалі ўдзел навучэнцы ўсіх класаў школы. Кожны дзень праводзіліся цікавыя, пазнавальныя і развіваючыя мерапрыемствы, у якіх дзеці з задавальненнем прымалі ўдзел. Так, для вучняў 7-11 класаў быў арганізаваны матэматычны квэст, інтэлектуальная гульня "Хто хоча стаць выдатнікам", вучні 4-6 класаў змагаліся ў эрудыт-турніры па інфарматыцы "Хачу ўсе ведаць", конкурсе лічбавых малюнкаў.