10 сакавіка вучні, актывісты ПА ГА «БРСМ», «БРПА», групы «Следапыты» Судоўкай сярэдняй школы наведалі музейны комплекс і ваенна-гістарычны музей «Бітвы за Днепр» г. п. Лоеў.
На сённяшні дзень фонд музея складае больш за 4 500 экспанатаў. Асноўная экспазіцыя музея прысвечана падзеям фарсіравання Дняпра на Гомельшчыне войскамі Цэнтральнага фронта пад камандаваннем К.К.Ракасоўскага, баявым дзеянням 61 і 65 армій на лоеўскім плацдарме і вызваленню раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама змяшчае матэрыялы аб партызанскім руху на Лоеўшчыне і аб земляках – удзельніках Вялікай Айчыйнай вайны.
Вялікую цікавасць выклікалі падручныя сродкі пераправы першых дэсантных атрадаў, воінская амуніцыя, калекцыя зброі, баявыя ўзнагароды, франтавыя пісьмы і паштоўкі, фотаздымкі, асабістыя рэчы і дакументы ўдзельнікаў фарсіравання Дняпра, партызанскі дзеннік баявых дзеянняў, газета, лістоўкі і інш. Музей мае экспазіцыю пад адкрытым небам – гэта пляцоўка баявой тэхнікі на беразе Дняпра.
Музей бітвы за Днепр з’яўляецца мемарыяльным помнікам, не толькі воінам-дняпроўцам, але і ўсім удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, дзе кожны мае магчымасць дакрануцца да гераічнага мінулага края.
Музей ўключаны ў турыстычны маршрут «Залатое кальцо Гомельшчыны».