На працягу шасці дзён з 14 па 19 студзеня у ДУА «Судкоўская сярэдняя школа» праходзіў прадметны тыдзень матэматыкі, інфарматыкі і фізікі (МІФ). Асноўная задача правядзення тыдня «МІФ» – развіццё цікавасці навучэнцаў да прадметаў, а таксама актуалізацыя ведаў школьнікаў. Унікальнасць прадметнага тыдня складаецца ў тым, што ў яе правядзенні прымалі ўдзел навучэнцы ўсіх класаў школы. Кожны дзень праводзіліся цікавыя, пазнавальныя і развіваючыя мерапрыемствы, у якіх дзеці з задавальненнем прымалі ўдзел. Так, для вучняў 5-6 класаў быў арганізаваны інтэлектуальны турнір па інфаматыцы "Страна інфармтыкі", вучні 7-8 класаў змагаліся ў эрудыт-турніры па матэматыцы "Счаслівы выпадак", конкурсе лічбавых малюнкаў, вучні 9-11 класаў прымалі ўдзел у гульне "Знаўцы фізікі".