Беларусь – мая Радзіма!
Колькі радасці ў табе!
Тут і поле, тут і нівы,
Лес з рачулкай гул вядзе.
Бусел – сімвал Беларусі,
Тут плануе над сялом.
Шмат жыве ў нашым краі
І зуброў, ваўкоў, дзікоў.
А народаў колькі розных
На прасторах Беларусі:
Беларусы і казахі,
Украінцы і палякі,
Расіяне і татары,
Малдаване і грузіны,
І кітайцы, і японцы.
Вольна ўсе яны жывуць.
Ну, а ежа ў беларусаў
Прывядзе нас да спакусаў:
Гэта мачанка з блінамі
І лапша тут з патрахамі,
Хлеб да смаку, селядзец,
Верашчака, агурэц,
Калдуны тут і “глазуха”
Аж трымціць у нас за вухам.
Тут і дзежачка з грыбамі,
Пад падлогай буракі,
Сапяжанка, ур’янтоўка,
У склепе бульба, яблыкі.
Беларусь – мая краіна!
Колькі радасці ў табе!
Тут матуля і бабуля
Павучаюць нас, дзяцей:
Паважаць Радзіму нашу,
Клапаціцца пра людзей,
Берагчы жывёл і птушак,
Запрашаць да нас гасцей,
Каб убачылі прыроду:
Поле, рэчку, лес і луг.
І вакол, якія гоні –
Наймілейшыя наўкруг.
Астапенка Марыя, 10 клас