Штогод у апошнюю нядзелю студзеня навукоўцы, даследчыкі і выкладчыкі Беларусі адзначаюць сваё прафесійнае свята. У 2022 годзе яно прыпадае на 30 студзеня.
Па дадзеных афіцыйнай статыстыкі, даследваннямі і распрацоўкамі ў Беларусі займаюцца амаль 29 тысяч навукоўцаў, у тым ліку 703 доктары навук і больш за 2,9 тысячы кандыдатаў навук. Чвэрць беларускіх даследчыкаў – моладзь ва ўзросте да 29 гадоў, а 741 даследчык пераадолеў 70-гадовы рубеж. Статыстыка сведчыць, што навуковыя інтарэсы беларускіх вучоных палягаюць пераважна ў тэхнічнай сферы: больш за 60% даследванняў у Беларусі праводзіцца менавіта ў гэтай галіне. На другім месцы – прыродазнаўчыя даследванні (крыху менш за 20%), на трэцім – даследванні ў сацыяльна-эканамічных і грамадскіх навуках (8%).
Сярод выпускнікоў нашай школы таксама ёсць знакамітыя навукоўцы і даследчыкі. Сярод іх Рышард Рамуальдавіч Сідаровіч, доктар медыцынскіх навук, і Андрэй Валянцінавіч Лавыш, кандыдат фізіка-матэматычных навук.