У Судкоўскай сярэдняй школе свята шануюць свае традыцыі і ніколі іх не забываюць. 3 лютага, у вечар сустрэч выпускнікоў, надышоў момант, калі дырэктар школы Любоў Коўзік адкрыла канверт з планамі выпускнікоў школы 2019 года на 5 гадоў. Многія з іх як раз прысутнічалі на гэтай сустрэчы і змаглі зверыць свае пажаданні з рэчаіснасцю. Былі рады ў школе і выпускнікам старэйшых пакаленняў, ветэранам педагагічнай працы. Як прынята, адзначылі падзею займальным квэстам і валейбольным турнірам паміж былымі вучнямі і педагогамі. Вядома, перамагла дружба!