10 кастрычніка ў нашай школе прайшоў ДЗЕНЬ ЗДАРОЎЯ!
Дзень здароўя ў школе - гэта вясёлае свята, свята добрага настрою, спорту і здароўя. Школьнікі вельмі чакаюць гэты дзень, каб паўдзельнічаць у спартыўных спаборніцтвах.
Спартыўныя спаборніцтвы сабралі навучэнцаў школы. Праграма Дня здароўя была вельмі насычанай. Для вучняў 1-5 класаў прайшла спартыўная праграма "Наперад, да рэкордаў" , для 6-8 класаў адбыліся гульні на свежым паветры "Падарожжа за скарбам здароўя", для 9-11 класаў - спаборніцтвы па валеболу.