Хойнікі. На кантролі экасістэмы.
Нягледзячы на тое што сёння на календары першы месяц восені, але па ранейшаму на вуліцы захоўваецца высокая тэмпература і адсутнасць ападкаў. У сувязі з аператыўнай абстаноўкай, якая склалася з пажарамі ў прыродных экасістэмах работнікі Хойніцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з работнікамі лясной гаспадаркі праводзяць рэйдавыя мерапрыемствы за забеспячэннем пажарнай бяспекі ў прыродных экасістэмах і паблізу размешчанных да іх населеных пунктаў.
Асаблівы акцэнт выратавальнікі ў сваіх прафілактычных мерапрыемствах робяць на тлумачальную працу сярод грамадзян, каб пераканаць людзей у важнасці выканання элементарных правілаў пажарнай бяспекі, папярэджваюць аб негатыўных наступствах, якія можа мець неасцярожнае абыходжанне з агнём пры спальванні смецця і сухой расліннасці ў дварах, на прысядзібных і дачных участках, агародах, у садах і на адкрытых тэрыторыях. Людзі павінны дакладна разумець, што любое неасцярожнае абыходжанне з агнём можа прывесці да пажару, а захаванне правілаў пажарнай бяспекі дазволіць захаваць не толькі лясы, але і здароўе і жыццё людзей, і не падвяргаць небяспецы населеныя пункты, якія мяжуюць з ляснымі масівамі і найбольш пажаранебяспечнымі ўчасткамі.