Хойнікі. Павышаная ўвага пытанням бяспекі.
У Хойніцкім раёне работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях працягваюць прафілактычную працу ў жылым фондзе. Усе намаганні выратавальнікаў накіраваны на тое, каб максімальна прыцягнуць увагу насельніцтва да пытанняў ўласнай бяспекі і папярэджанню надзвычайных сітуацый.
У першую чаргу наведваліся адзінокія і адзінока пражываючыя грамадзяне, асобы, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, сем'і, дзеці ў якіх знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.
Пры абследаванні домаўладанняў асаблівую ўвагу выратавальнікі звяртаюць на спраўнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, электрапрыбораў і электраправодкі. Пад пільным поглядам застаюцца і ацяпляльныя прыборы, па-колькі ацяпляльны сезон падыходзіць да завяршэння, і цяпер самы час пачынаць прыводзіць печы ў пажарабяспечны стан.
Ад працаўнікоў МНС грамадзяне даведаліся аб асноўных прычынах пажараў, аб мерах бяспекі ў побыце, аб захаванні правіл бяспекі пры спальванні смецця, атрымалі памяткі, у якіх падрабязна выкладзены ўсе патрабаванні і правілы пажарнай бяспекі.