Выратавальнікі Хойніцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях зрабілі незвычайны падарунак для гараджан – тэматычнае графіці.
У апошні час вулічны стрыт-арт - адзін з найбольш папулярных спосабаў, які выкарыстоўваюць у сваёй працы работнікі МНС, каб сфармаваць культуру бяспекі жыццядзейнасці ў грамадстве і расказаць пра доблесную прафесію выратавальнік.
Рашэнне распісаць шматпавярхоўку па вуліцы Савецкай у горадзе Хойнікі належыць Хойніцкаму раённаму аддзелу па надзвычайных сітуацыях. Незвычайнае тэматычнае афармленне прыцягвае ўвагу кожнага. У цэнтры фасада намаляваны лагатып Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Уверсе пазначаны нумар тэлефона службы выратавання 112.
Як адзначыў начальнік раённага аддзела па НС Віктар Сацура: "У раёне забудовы шматкватэрнага жылога дома для шматдзетных сем'яў знаходзіцца сярэдняя школа нумар два. Не гледзячы на тое, што раён не "малады", але, у ім пражывае вельмі шмат дзяцей. Упэўнены, што не толькі дарослыя, але і кожнае дзіця, гледзячы на гэтую карціну, запомніць тэлефон службы выратавання і прыменіць гэтыя навыкі ў выпадку надзвычайнай сітуацыі"».